пятница, 27 марта 2015 г.

Дыктанты 2 класс

Полюби своих учеников


Арктыка

         Клімат тут суровы. Вечны холад. Вакол толькі лёд і снег. Праймае мароз. Стволікі карлікавых бяроз тоненькія. Замёрз стволік. Стаіць ён у мохавым кажушку ужо шмат гадоў.

Свята Перамогі

             Стаіць цёплае надвор'е. У вёску Загор'е з'ехаліся ветэраны вайны. Каля помнікаў камандзір Ільін гаворыць аб подзвігах людзей. Льецца ціхая музыка.


Крыжадзюб

       Зімой у лесе можна угледзець невялікую птушку. Моцнай дзюбай яна вылушчвае насенне шышак. Гэта крыжадзюб. Дзяцей сваіх ён выводзіць зімой. У цёплым гняздзе холад ім не страшны.


Вясна

      Ярка свеціць веснавое сонейка. Яго цёплыя прамені саграваюць зямлю. Зазелянела маладая траўка. Цёмныя лясы ўпрыгожыліся сінімі галоўкамі пралесак.




Комментариев нет:

Отправить комментарий